Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » ГРУЦАВА (ГРУЦЕВА) Меланія Іванаўна
[1878, в. Пішчыкі Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Дубровенскі р-н Віцебскай вобл. — ?], манахіня. Беларуска. З сялянскай сям’і. Арыштавана 4.4.1932 у Оршы Віцебскай вобл. Асуджана 9.8.1932 з інш. манахінямі, манахамі, царкоўнымі служыцелямі і актыўнымі прыхаджанамі асобай нарадай пры АДПУ за «контррэвалюцыйную дзейнасць» дa 3 гадоў высылкі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 9.2.1959 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР. Групавая справа Г. і інш. № 6739-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.