Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » ГЛІНСКІ (ГЛИНСКИЙ) Мікалай Андрэевіч
[27.6.1879, мяст. Смаляны Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай. вобл. — ?], верагодна, брат Лявонція Глінскага. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў 2 класы Магілёўскай духоўнай семінарыі (1900). 29.2.1900 прызначаны в.а. псаломшчыка Міхайлаўскай царквы в. Харошаўка Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Добрушскі р-н Гомельскай вобл. 14.12.1903 прыняты на службу ў Мінскую епархію. Епіскапам Мінскім і Тураўскім Міхаілам (Цемнарусавым) рукапаложаны ў іерэя Раства-Багародзіцкай царквы в. Храпіна Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Валынская вобл., Украіна, з 1909 адначасова выкладаў у царкоўна-прыходскай школе. 1.1.1912 пераведзены ў Спаса-Праабражэнскую царкву в. Рудзіца (тагачасны паштовы адрас: ст. Койданава) Мінскага пав., цяпер Дзяpжынскі р-н Мінскай вобл. Узнагароджаны сярэбраным медалём Чырвонага Крыжа, медалём у памяць руска-японскай вайны 1904—05, набедранікам (1912). Разам з жонкай Варварай Платонаўнай (н. 7.8.1879 у сям’і святара) гадаваў сыноў Серафіма (н. 14.8.1907) і Аляксандра (12.12.1912). Арыштаваны 20.2.1932 з актыўнымі прыхаджанамі Марцінам Быстрымовічам (1886) і Вікенціем Севасцюком (1862) у в. Баравое Дзяpжынскага р-на. Асуджаны 9.4.1932 асобай нарадай пры АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі і за антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 26.10.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа Г. і інш. № 29106-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НГАБ, ф. 136, в. 1, с. 41145; с. 67; Памятная книжка Минской губернии; Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мн., 2004.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.