Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » ГАШКЕВІЧ (ГАШКЕВИЧ) Іаан
[1885, в. Агародня (Агародня-Гомельская) Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Добрушскі р-н Гомельскай вобл. — 11.1.1938, Гомель, турма НКВД], абнаўленчы протаіерэй. Сын святога праведнага Іаана Гашкевіча* . Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Служыў у Мікалаеўскай царкве ў роднай вёсцы, дзе да 1912 настаяцелем быў яго бацька. У снеж. 1937 асуджаны да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 14.6.1989.
Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Добрушскага раёна. У 2 кн. Кн. 1. Мн., 1999.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.