Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » ГАХОВІЧ (ГАХОВИЧ) Міхаіл
[1870, мяст. Дукора Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер вёска Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 25.8.1939, Чэрвень, турма НКВД], сын Паўла Цярэнцевіча Гаховіча* . Скончыў Мінскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя (1893). З 1894 настаяцель царквы Нараджэння Святога Іаана Прадцечы в. Засулле Мінскага пав., цяпер Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл. З 1903 служыў у Аннінскай царкве мяст. Стоўбцы Мінскага пав., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. З 1908 настаяцель Успенскай царквы в. Барбароў Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер Мазырскі р-н Гомельскай вобл. З 1915 настаяцель Раства-Багародзіцкай царквы ў мяст. Юравічы Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер Калінкавіцкі р-н Гомельскай вобл. У 1920-я г. служыў ва Успенскай царкве ў родным мястэчку, дзе раней быў настаяцелем яго бацька. Арыштаваны 18.11.1937. Асуджаны 29.11.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa 10 гадоў ППК. Загінуў у зняволенні. Верагодна, былі рэпрэсаваны і сваякі Г. Рэабілітаваны 16.5.1989 пракуратурай БССР. Асабовая справа Г. № 29539-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской епархии; Личный состав епархиального управления; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.