Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » ГАМАЛІЦКІ (ГОМОЛИЦКИЙ) Іларыён Ільіч
[1889, мяст. Сталовічы Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. — 21.05.1944, турма НКВД], протаіерэй. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1912). Рукапаложаны ў іерэя (12.6.1912), прызначаны ў Крыжаўздзвіжанскую царкву в. Насовічы Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер Калінкавіцкі р-н Гомельскай вобл. У 1920 пераведзены ў Міхайлаўскі храм в. Даманавічы таго ж пав. У 1928 высланы на Украіну. Служыў псаломшчыкам, регентам царквы ў мяст. Рашаўка Гадзяцкага р-на Палтаўскай вобл. У 1935 згодна з прашэннем звольнены за штат. Пераехаў у Рэчыцу, быў на грамадзянскай рабоце. У 1941 настаяцель Рэчыцкага Успенскага сабора. Арыштаваны 12.5.1944. Загінуў падчас следства.
Сын святара загінуў падчас 2-й сусветнай вайны пад Ленінградам.
Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.