Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » ГАГАРЭНКА (ГАГАРЕНКО) Міхаіл Кузьміч
[1892, в. Гагары Пермскай губ., цяпер Унінскі р-н Пермскай вобл., Расія — ?]. Рускі. З сялянскай сям’і. Падчас 2-й сусветнай вайны знаходзіўся на акупаванай тэрыторыі, стараста царквы пры мужчынскім манастыры Святога Духа ў Мінску. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 9.8.1944 у Мінску па адрасе: вул. Бакуніна 3, кв. 2. Асуджаны з манахам Аляксіем Сафонавым і інш. 30.6.1945 паводле пастановы калегіі НКВД за «антысавецкую дзейнасць» дa 5 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 26.12.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Асабовая справа Г. № 31122-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: БНДЦЭД.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.