Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » ВЯРЫГА (ВЕРИГО) Сцяфан Паўлавіч
[1899, в. Мільча Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Вілейскі р-н Мінскай вобл. — ?]. Беларус. З духоўнага саслоўя. Меў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Да арышту настаяцель Раства-Багародзіцкай царквы в. Стары Свержань Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 6.4.1950. Абвінавачваўся ў захоўванні ў сваёй хаце некалькіх часопісаў, што былі надрукаваны ў Польшчы ў 1930-я г. Асуджаны 17.6.1950 асобай нарадай МДБ за «антысавецкую агітацыю» дa 25 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў адзін з канцлагераў МДБ Молатаўскай (цяпер Пермскай) вобл. Пасля вызвалення (1955) зноў служыў святаром. Рэабілітаваны 22.3.1990 пленумам Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа В. № 30794-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НАРБ, ІКБР; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.