Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » БЯЛЫНІЦКІ-БІРУЛЯ (БЯЛЫНИЦКИЙ-БИРУЛЯ) Барыс Андрэевіч
[1874 ці 1875 — 18.9.1918, Віцебск, турма ЧК], службовец, рэлігійны дзеяч. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да 1917 павятовы член Віцебскага акруговага суда, удзельнік Памеснага Сабора РПЦ ад Полацкай епархіі. 5.7.1918 арыштаваны органамі ЧК у Віцебску. Зняволены ў Віцебскай турме. Епіскап Дзвінскі Панцеляіман (Ражноўскі) звярнуўся да Патрыярха Ціхана (Бялавіна) з просьбай аказаць садзейнічанне ў вызваленні членаў Сабора. 18.9.1918 Віцебскай губернскай ЧК асуджаны да ВМП без прад’яўлення абвінавачання. Расстраляны. На 169-м паседжанні Сабора было аб’яўлена, што «Бялыніцкі-Біруля Б.А. і Палонскі Г.І. узяты заложнікамі і расстраляны ў адказ на забойства Урыцкага і раненне Леніна».
Кр.: Афіцыйны сайт Віцебскай епархіі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.