Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » БЯЛЕЦКІ (БЕЛЕЦКИЙ) Кірыл Аляксандравіч
[1876, в. Замосце (Zamość), цяпер горад у Польшчы — ?], свяшчэннаслужыцель. Рускі. Скончыў духоўную семінарыю, служыў у Магілёўскай епархіі (?). Арыштаваны 19.11.1937 у Быхаве Магілёўскай вобл. Асуджаны тройкай НКВД 29.11.1937 за «распаўсюджванне правакацыйных чутак» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Магілёўскай вобл. 28.11.1989. Асабовая справа Б. № 13011 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.