Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » БУЙЧЫКАЎ (БУЙЧИКОВ) Васілій
[1887, мяст. Тураў Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер горад Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл. — ?, Мінск, турма АДПУ], сын Васілія Буйчыкава* . Беларус. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1912). З 1916 другі святар, у 1920-я г. настаяцель Свята-Іаанаўскай царквы ў мяст. Пагост Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 25.12.1932. Асуджаны 28.3.1933 з псаломшчыкам Паўлам Будзіловічам, старастам і актыўнымі прыхаджанамі царквы (усяго каля 30 чалавек) асобай нарадай пры АДПУ за «агітацыю супраць калгасаў» дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Сям’ю Б. выслалі ў Паўночны край. Рэабілітаваны 19.9.1956 прэзідыумам Мінскага абл. суда. Групавая справа Б. і інш. № 7205-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Памятная книжка Минской губернии; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.