Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » БІРУКОВІЧ (БИРЮКОВИЧ) Сімяон
[1875, в. Жары Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер Брагінскі р-н Гомельскай вобл. — ?]. Сын Міхаіла Біруковіча* . Скончыў Кіеўскую духоўную семінарыю (1898?), рукапаложаны ў іерэя (1900). З 1901 настаяцель Раства-Багародзіцкай (?) царквы в. Ямінск Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Любаньскі р-н Мінскай вобл., павятовы назіральнік Бабруйскага епархіяльнага вучылішчнага савета. У 1905—17 павятовы назіральнік царкоўна-прыходскіх школ пры Бабруйскім Мікалаеўскім саборы. У 1920-я г. настаяцель Бабруйскай Казанскай царквы. З 1930 жыў у Маскве, потым у Вырыцы Ленінградскай вобл. Арыштаваны 21.4.1931. Асуджаны 8.10.1931 па справе «царкоўнікаў» да 3 гадоў ППК. Этапаваны ва Усольскі канцлагер АДПУ Свярдлоўскай вобл., потым у Вішэрскі канцлагер АДПУ Уральскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. № п-83017 захоўваецца ў архіве УФСБ Санкт-Пецярбурга і Ленінградскай вобл.
Кр.: НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; Памятная книжка Минской епархии; Памятная книжка Минской губернии.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.