Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » АПАЛОНСКАЯ-СТРАВІНСКАЯ (АПОЛОНСКАЯ-СТРАВИНСКАЯ) Іна (Ніна) Аляксандраўна
[1876, Віцебская губ. (?) — 1969, Рыга], пляменніца вядомага кампазітара І.Стравінскага. У 1893 скончыла з залатым медалём гімназію ў Дзвінску Віцебскай губ. Год жыла ў Жэневе, вывучала французскую мову. Пасля вяртання паступіла на курсы пры Александрынскім тэатры. З 1897 выступала на сцэне тэатра. У 1903 выйшла замуж за артыста драматычнай трупы тэатра Рамана Апалонскага (1864—1929). Амаль кожнае лета яны наведвалі манастыры. З 1925 давала прыватныя ўрокі спеваў. Арыштавана ў 1932 як «удзельніца рэлігійнага гуртка Г.Тайбаліна». Асуджана да 3 гадоў канцлагераў. Пасля сканчэння тэрміну выслана ў Сібір.
Літ.: Санкт-Петербургской епархии Синодик.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.