Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » МАРОШАК Даніэль Давыдавіч 

МАРОШАК Даніэль Давыдавіч

[н. 1933, Мінск], навучэнец. З сям’і службоўца. Падчас арышту студэнт Мінскага медыцынскага інстытута, член ВЛКСМ. Арыштаваны 19.10.1954 у Мінску па адрасе: вул. К.Лібхнехта, д. 30, кв. 4. Паводле дадзеных следства, з 1951 у размовах са знаёмымі абмяркоўваў праблемы пабудовы сацыялізму ў СССР пасля смерці У.Леніна. Разам з У.Казловым распрацаваў «Маніфест рускіх марксістаў-ленінцаў», дзе КПСС называлася «халопска-дыктатарскай партыяй», а дзяржаўны лад у СССР «дзяржаўным капіталізмам». Пра становішча яўрэяў у СССР М. пісаў: «Ініцыятывы ўрада (ганебныя ініцыятывы) знайшлі падтрымку ўнізе ў абліччы цемры, забітасці і зайздрасці найгоршай часткі народа ў адносінах да экспансіўных і здольных яўрэяў… Вярхі пачалі распаўсюджваць шавінізм і антысемітызм таму, што гэта з’явілася неабходным следствам усёй палітыкі і ідэалогіі нашай партыі, дакладней, кіраўніцтва партыі». 4.1.1955 пазасудовы орган асудзіў М. за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 5 гадоў ППК і 2 гадоў пазбаўлення правоў. 15.9.1956 тэрмін зняволення быў скарочаны да 3 гадоў. Рэабілітаваны прэзідыумам Вярхоўнага суда Беларусі 19.8.1997. Асабовая справа М. № 37027-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: ДА РФ. Ф. 8131, воп. 31, спр. 71161.

Літ.: 5810, с. 237.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".