Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » ХЕЙФІЦ Яўген Рафаілавіч
[н. 1925, Курск, Расія], лекар. З сям’і службоўца. Удзельнік 2-й сусветнай вайны. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Пасля сканчэння інстытута працаваў у 3-й клінічнай бальніцы Мінска. Уступіў у КПСС. Па дадзеных следства, «на працягу 1957—58 разам з А.Рубінам і Г.Ясялевічам абмяркоўваў палітыку савецкага ўрада ў адносінах да яўрэяў». Арыштаваны 9.12.1958 у Мінску па адрасе: вул. Разінская, д. 28, кв. 2. Асуджаны 29.4.1959 паводле артыкула «антысавецкая агітацыя і прапаганда» да 2 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда СССР 20.12.1964. Асабовая справа Х. № 19121-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: ДА РФ. Ф. 8131, воп. 31, спр. 85052; Ф. 9474, воп. 41, спр. 3087; НАРБ, ІКР.
Літ.: 580, с. 521—522.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.