Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » ЛЯШЧУК Іван Сцяпанавіч
[н. 15.3.1932, в. Паніквы Брэсцкага пав. Палескага ваяв., цяпер Камянецкі р-н Брэсцкай вобл.], аўтар антыбальшавіцкіх вершаў, прапаведнік хрысціянскіх каштоўнасцяў. Апазіцыйным да камуністычнага рэжыму пачаў сябе адчуваць, калі вучыўся ў СШ. 20.6.1953, праз два гады пасля сканчэння школы, арыштаваны за вершы, у якіх распавядалася пра бяспраўе і галечу калгаснага жыцця. Знаходзіўся ў брэсцкай турме. 28.7.1953 асуджаны за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў папраўча-працоўных работ (заменена на 6 гадоў). Тэрмін пакарання адбываў ва Усць-Вымскім канцлагеры МУС Комі АССР (17.6.1953—1.10.1954). У зняволенні стаў вернікам. Пасля вызвалення неаднаразова чуў пагрозы аб новым зняволенні ад лектараў атэістычных курсаў, якіх Л. ставіў у тупік сваімі пытаннямі з пазіцый хрысціянства. З пачаткам «перабудовы» актыўны ўдзельнік акцый дэмакратычных сілаў, выступаў на мітынгах. Пісаць і ўдзельнічаць у апазіцыйных акцыях працягвае і сёння, нягледзячы на тое, што зняволенне ў юнацкім узросце каштавала яму зроку. З 1959 да 1994 працаваў у Беларускім таварыстве сляпых. Цяпер пенсіянер, жыве ў Пінску. Рэабілітаваны 19.10.1993. Асабовая справа Л. № 12531-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
Літ.: Мы вас памятаем! // Маю права! Бюлетэнь Пінскага рэгіянальнага аддзяленьня БХК. 1998. № 3 (5); Сьнітко Т. Уладзімір Баравікоў // Шуфляда. Т. 2. 2001.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.