Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » СТРЫГА Альберт Станіслававіч 

СТРЫГА Альберт Станіслававіч

[крас. 1892, Мінск — ?], службовец. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Уступіў у ВКП(б) (1918). Падчас арышту начальнік фінансава-планавага аддзела наркамата саўгасаў БССР. Арыштаваны 1.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 70, кв. 23/24. У сувязі з арыштам выключаны з партыі. Асуджаны 28.6.1938 асобай нарадай пры НКВД як «удзельнік тэрарыстычнай арганізацыі правых, які праводзіў шкодніцкую палітыку ў галіне фінансавання калгасаў» да 15 ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 21.3.1957 ваннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа С. № 10147-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

У ліп. (?) 1938 у Мінску арыштавана краўчыха швейнай фабрыкі «Кастрычнік» Стрыга Яніна Лявонцеўна (н. ў 1899 у Паўлагpадзе Днепpапятpоўскай вобл., цяпер Украіна, у сям’і рабочага), жонка Альберта Стрыгі. 8.10.1938 асобай нарадай пры НКВД асуджана як «член сям’і ворага народа» і за «дапамогу мужу ў яго контррэвалюцыйнай дзейнасці» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 17.6.1966 Вярхоўным судом БССР. Асабовая справа С. № 19493-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".