Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » РЫПІНСКІ (Рыпінскі-Радван) Аляксандр Феліксавіч 

РЫПІНСКІ (Рыпінскі-Радван) Аляксандр Феліксавіч

[каля 1811, в. Кукавячына Віцебскага пав., цяпер Віцебскі р-н — 1900 ?], паэт, фалькларыст, кнігавыдавец, графік. Пісаў на польскай і бел. мовах. Скончыў Віцебскую гімназію. У 1829—30 вучыўся ў школе прапаршчыкаў у Дынабургу (Даўгаўпілс, Латвія). Сышоўся з В.Кюхельбекерам, які адбываў пакаранне ў Дынабургскай крэпасці. Узяў удзел у паўстанні 1830—31, пасля задушэння якога разам са сваім атрадам перайшоў мяжу з Прусіяй. З 1832 жыў у Парыжы, зблізіўся з А.Міцкевічам. Яшчэ ў юнацкім узросце пачаў весці фальклорныя запісы, якія загінулі ў час паўстання 1830—31. У 1840 у Парыжы выдаў фалькларыстычна-этнаграфічнае даследаванне «Беларусь», дзе ўпершыню сістэматызаваў вусную бел. творчасць па жанрах і тэматыцы. Апублікаваў таксама свае творы, стылізаваныя пад народныя песні. Абраны членам Французскай акадэміі прамысловасці, сельскай гаспадаркі, рамёстваў і гандлю. З 1846 жыў у Лондане, заняўся выдавецкай дзейнасцю, заснаваўшы ў 1852 разам з І.Яцкоўскім вольную друкарню. Афармляў уласныя кнігі, быў адным з піянераў фотамастацтва. Вярнуўся на радзіму ў 1859 пасля царскай амністыі. Пад наглядам паліцыі жыў у в. Кукавячына, пазней у маёнтку Страганы (цяпер Лёзненскі р-н Віцебскай вобл.). Працаваў над гісторыяй бел. літаратуры. Багаты на фактычныя звесткі архіў Р. не захаваўся.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.

Тв.: Nasze wiкc gуr№!: Њpiew historyczny. Londyn, 1857; Dwoje objawieс: Poemat dziejowy. Londyn, 1857; Kilka pieњni okolicznoњciowych. Londyn, 1857; У кн.: Беларуская літаратура ХІХ ст.: Хрэстаматыя. Мн., 1988.

Лiт.: Пачынальнікі. Мн., 1977; Штэйнер І. Аляксандр Рыпінскі (1810—1900) // Беларуская літаратура. Вып. 13. Мн., 1985; Піятуховіч М. Рукапісы А. Рыпінскага // Шляхам гадоў. Мн., 1990; БП, т. 5; ЭГБ, т. 6—1; БЭ, т. 13.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".