Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » САПРЫЦКАЯ Берта Навумаўна
[9.1.1900, Гомель — ?], педагог, жонка Аскара Сапрыцкага. З сям’і службоўца. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала ў Мінскай школе № 2. Гадавала дваіх дзяцей. Арыштавана 5.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. Кастрычніцкая, д. 3, кв. 4. Асуджана 28.11.1937 асобай нарадай пры НКВД як «жонка ворага народа, асуджанага да ВМП» да 8 гадоў ППК. Этапавана ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалена ў 1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 24.7.1956. Асабовая справа С. № 6763-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.