Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » РЫДЗЕЎСКІ Міхаіл Антонавіч 

РЫДЗЕЎСКІ Міхаіл Антонавіч

[30.10.1885, Рэчыца Мінскай губ., цяпер Гомельская вобл. — 29.10.1937, Мінск, НКВД], педагог. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У канцы 1920-х — пачатку 1930-х г. дырэктар МБПТ. Падчас арышту загадчык вучэбнай часткі МВПІ. Арыштаваны 27.11.1936 у Мінску па адрасе: вул. Валадарскага, д. 30/5, кв. 11. (27.10.1933 у гэтай жа кватэры быў арыштаваны і Хаім Манасзон). Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28.10.1937 як «член антысавецкай тэрарыстычна-шпіёнскай нацыянал-фашысцкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 11.5.1957. Асабовая справа Р. № 10284-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

20.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. Нова-Мясніцкая, д. 26, кв. 61 арыштавана хатняя гаспадыня Рыдзеўская Алена Рыгораўна (н. 20.5.1889 у в. Масееўка Магілёўскай губ., цяпер Светлагорскі р-н Гомельскай вобл.), жонка Міхаіла Рыдзеўскага. 28.11.1937 (?) асобай нарадай пры НКВД асуджана як «член сям’і ворага народа» да 8 гадоў ППК і этапавана ў Акмолінскае аддзяленне Карагандзінскага канцлагера НКВД Казахскай ССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 3.7.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа Р. № 6659-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

20.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. Нова-Мясніцкая, д. 26, кв. 61 разам з маці быў арыштаваны загадчык вучэбнай часці МБПТ Рыдзеўскі Алег Міхайлавіч (н. ў 1919 у в. Сарочынцы, цяпер Харкаўская вобл., Украіна), сын Міхаіла Рыдзеўскага. 28.11.1937 асобай нарадай пры НКВД асуджаны за «антысавецкую дзейнасць» да 5 гадоў ППК і этапаваны ў Акмолінскае аддзяленне Карагандзінскага канцлагера НКВД Казахскай ССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 4.9.1956 тpыбуналам БВА. Асабовая справа Р. № 6904-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".