Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » ПРЫШЧЭПЧЫК Зінаіда Антонаўна 

ПРЫШЧЭПЧЫК Зінаіда Антонаўна

[3(15).10.1899, Мінск — 9.10.1937, Масква, НКВД], партыйны работнік. З сям’і ўдзельнікаў барацьбы за савецкую ўладу. У рэвалюцыйным руху з 1916. З лют. 1917 памочнік сакратара, сакратар Варонежскага гаркама, з кастр. 1917 сакратар Варонежскага губкама РСДРП(б). З кастр. 1919 інструктар ЦК РКП(б), з 1921 кіраўнік саўпартшколы, губжанаддзела ў Вятцы. У 1924, 1927—30 у апараце ЦК ВКП(б). У 1925—27 загадчык жанаддзела ЦК КП(б) Узбекістана. З 1930 сакратар Клінцоўскага раённага камітэта ВКП(б) (Бранская вобл.). Падчас арышту сакратар Ягор’еўскага раённага камітэта ВКП(б) (Маскоўская вобл.). Арыштавана 22.6.1937 у Ягор’еўску ў інтэрнаце раённага камітэта ВКП(б). Асуджана 9.10.1937 за «ўдзел у антысавецкай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляна і пахавана разам з інш. ахвярамі на Данскіх могілках. Рэабілітавана ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 3.9.1955.

Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.

Літ.: ЭГБ, т. 5.

 


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".