Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » СУЛКОЎСКІ Фёдар Васілевіч 

СУЛКОЎСКІ Фёдар Васілевіч

[28.12.1888, в. Кіpава, цяпер Слуцкі p-н Мінскай вобл. — 20.12.1937, Мінск, туpма НКВД], службовец. З сям’і бел. святара. Да арышту нам. упраўляючага справамі СНК БССР. Арыштаваны 5.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. К.Маpкса, д. 6, кв. 1. Асуджаны 19.12.1937 «тройкай» НКВД як «член контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 15.10.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа № 10964-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

14.1.1938 у Мінску па адрасе: вул. К.Маpкса, д. 6, кв. 1 арыштавана маці траіх дзяцей Сулкоўская Марыя Якаўлеўна (н. ў 1892 у мяст. Ленін Слуцкага пав. Мінскай губ.), жонка Фёдара Сулкоўскага. 16.5.1938 асобай нарадай пры НКВД асуджана як «член сям’і здрадніка радзімы» да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 19.6.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа С. № 6687-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".