Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » ПАЛЬЧЭЎСКІ Уладзімір Іосіфавіч
[25.7.1906, в. Бабpы Віленскай губ., — 21.5.1934, Мінск (?), НКВД], партыйны работнік. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у КПЗБ (1924). Падчас арышту супрацоўнік Мінскага прадстаўніцтва КПЗБ. Арыштаваны 26.9.1933 у Мінску па адрасе: вул. Новамаскоўская, д. 71, кв. 3. Асуджаны 9.1.1934 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ» да BMП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.4.1956. Асабовая справа П. № 10182-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве KДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.