Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » ЧАРНЕЦКІ Іван Сямёнавіч
[22.12.1904, в. Дудзічы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. — ?], навуковец. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). У 1930-я г. дырэктар Віцебскага педагагічнага інстытута. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны ў Віцебску. Асуджаны 9.12.1937 за «антысавецкую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны Віцебскім абл. судом 3.4.1970. Асабовая справа Ч. № 13833-П захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.