Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » МЯТЛА Аляксандр Аляксандравіч
[20.3.1905, в. Касаваpына (?) Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Міёрскі (?) р-н Віцебскай вобл. — 17.5.1934, Мінск, НКВД], педагог. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1925 уступіў у КПЗБ. Супрацоўнічаў з бальшавіцкімі разведвальнымі органамі. Падчас арышту выкладчык Мінскага політэхнічнага інстытута. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 26.9.1933 у Мінску па адрасе: Дpукаpскі зав., д. 13. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 9.1.1934 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.4.1956. Асабовая справа М. № 10182-с (спынена пастановай КДБ БССР 16.8.1956) захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.