Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » МІЦЬКОЎ Сяргей Рыгоравіч
[20.3.1896, в. Косараўшчына (?) Дзісенскага пав. Віленскай губ. — 29 або 30.10.1937, Мінск, турма НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Член ВКП(б). Да арышту дырэктар Гідролізнага вопытнага завода Наркамата мясцовай прамысловасці. Арыштаваны 20.6.1937 у Мінску па адрасе: Грушаўскі пас., д. 32, кв. 1. Выключаны з партыі ў сувязі з арыштам. Асуджаны 29.10.1937 «тройкай» НКВД як «актыўны член антысавецкай тэрарыстычнай шпіёнскай арганізацыі правых» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 23.5.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа М. № 10379-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.