Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » СЯНІЦКІ Людвік 

СЯНІЦКІ Людвік

[2.2.1677 — пасля 1754], мемуарыст, ваенны дзеяч, падарожнік, даследчык Сібіры. Са шляхецкага роду герба «Бонча». Стрыечны брат Крыштофа Сяніцкага. Вучыўся ў евангелісцкай школе ў Вільні. У часы Паўн. вайны 1700—21 супрацоўнічаў з братам, ваяваў з ім супраць Сапегаў. Атрымаў пасады адміністратара Магілёўскай эканоміі і віцэ-губернатара Быхава. Палкоўнік, камандзір Беларускай дывізіі. Перайшоў на бок прашведскай групоўкі кн. Сапегаў. Пасля капітуляцыі рускаму войску Быхава ў 1707 вывезены ў Маскву і ў 1709 сасланы ў Сібір. Жыў у Табольску, Самараўскім Яме, Якуцку. На радзіму змог вярнуцца толькі пасля вайны — у 1722. У 1733 удзельнічаў у абранні каралём Станіслава Ляшчынскага, у 1736—46 цівун рэтаўскі. У гады ссылкі занатоўваў свае назіранні, якія апрацаваў і выдаў у Вільні ў 1754 пад назвай «Дакумент асаблівай міласэрнасці Божай, што цудоўна пераводзіць з кальвінскай секты пэўнага слугу і прыхільніка Божага ў Хрыстовы касцёл». У гэтай рабоце змясціў каштоўныя этнаграфічныя апісанні народаў Сібіры — якутаў, хантаў, чукчаў, эвенкаў, юкагіраў. Паводле слоў японскіх маракоў, што пацярпелі караблекрушэнне ў Ахоцкім моры, апублікаваў адно з першых апісанняў Японіі.

Лiт.: Могилевская хроника Т. Р. Сурты и Ю. Трубницкого // Полн. собр. рус. летописей. Т. 35. М., 1980; Кучинский А. Описание Сибири XVIII в.: (Материалы Л. Сеницкого о сибирских аборигенах и их культуре) // Советская этнография. 1972, № 1; PSB; ЭГБ, т. 6—1; БЭ, т. 15.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".