Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » РУЛІНСКІ Мікалай Максімавіч 

РУЛІНСКІ Мікалай Максімавіч

[1923, Баранавіччына — 2002, Вільня], педагог, вайсковы дзеяч. Малодшы сын рэпрэсаванага ў 1945 і ў 1951 праваслаўнага святара Максіма Іванавіча Рулінскага. Скончыў пачатковую школу ў Любчы (цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл.), вучыўся ў Віленскай бел. гімназіі (да пачатку 2-й сусветнай вайны), Навагрудскай настаўніцкай семінарыі (у час нямецкай акупацыі). З 1943 служыў у бел. эскадроне ў Навагрудку. Летам 1944 выехаў ва Усх. Прусію. Лейтэнант БКА, сябра БНП. У 1944 ратаваў з акружанай Чырвонай арміяй Рыгі архіў генерала К.Езавітава. З 1945 жыў у Польшчы. Арыштаваны ў 1949. Перавезены ў Маскву, потым у Мінск. Асуджаны як «член СБМ і за здраду радзіме» да 25 гадоў ППК. Этапаваны ў Камышовы канцлагер (пас. Альжэрас Мыскаўскага р-на Кемераўскай вобл.), потым у Омскі канцлагер. Вызвалены ў 1957, жыў у Грыгішках пад Вільняй. Прымаў удзел у грамадска-культурным жыцці беларусаў Літвы, пісаў вершы.

Літ.: Ёрш С. Вяртанне БНП. Асобы і дакументы Беларускай Незалежніцкай Партыі. Мн.—Слонім, 1998; С. Ё. [Ёрш С.] In memoriam // Наша ніва. 2003. 10 студз.

Кр.: Беларускі рэзыстанс. 2004. № 1.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".