Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » РАГОЙША Канстанцін Іосіфавіч
[1921, в. Пярэжыры Валожынскага пав. Віленскага ваяв., цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл. — 15.10.1964], педагог, дзядзька літаратуразнаўца Вячаслава Рагойшы. З сялянскай сям’і. Скончыў Ракаўскую сямігодку, пасля 1939 вучыўся ў Маладзечанскім педагагічным тэхнікуме, скончыў Віленскую беларускую настаўніцкую семінарыю (1943). Пасля вайны — дырэктар няпоўнай СШ ў в. Пугачы цяперашняга Валожынскага р-на Мінскай вобл. Завочна вучыўся на філалагічным ф-це Гродзенскага педагагічнага інстытута. Арыштаваны 13.6.1948. Асуджаны 20.9.1948 пазасудовым органам МДБ за «антысавецкую прапаганду» і «работу настаўнікам падчас нямецкай акупацыі» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Пакаранне адбываў у адным з канцлагераў Іркуцкай вобл. Вызвалены ў 1954 хворым на сухоты. Вярнуўся на радзіму. Аднак, не атрымаўшы нідзе працы з-за «недабранадзейнасці», вымушаны быў ад’ехаць у Сібір. Апошняе месца жыхарства: Ангарск, пас. 6000, інтэрнат 8, кв. 21, адкуль 15.10.1964 «выбыў невядома куды» (паводле паведамлення Упраўлення аховы грамадскага парадку Іркуцкага абл. выканкама ад 4.3.1968). Рэабілітаваны Вярхоўным судом Беларусі 21.1.1992. Асабовая справа Р. № 31985-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.