Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » РАМАНЧУК Iван
[1920, в. Баяры Нясвіжскага пав. Навагрудскага ваяв., цяпер Нясвіжскі р-н Мінскай вобл. — ліст. 1987, Барысаў Мінскай вобл.], педагог, адзін з арганізатараў і кiраўнiкоў узброенага антысавецкага падполля. З ліст. 1941 да ліп. 1942 настаўнік пачатковай школы ў в. Еськавічы Нясвіжскага р-на, затым інструктар Нясвіжскага раённага аддзела БНС. З канца 1943 да сак. 1944 кіраўнік Беларускага дома культуры ў Нясвіжы. Пасля прыходу савецкiх уладаў зарэгістраваўся як настаўнік у Нясвіжскім раённым аддзеле народнай адукацыі і быў прызначаны загадчыкам школы ў в. Высокая Ліпа. Але папрацаваў толькі 3 тыдні, бо даведаўся пра цікавасць да сябе органаў НКВД. Каб стаць менш заўважным, пакінуў работу ў сферы адукацыі і ўладкаваўся (жн. 1944) сталяром у майстэрню Баранавіцкага дэпо. У вер. 1944 пад пагрозай арышту перайшоў на нелегальнае становішча, хаваўся ў лясах Нясвіжскага р-на. У маі 1947 да яго далучыўся М.Дэмух, а вясной 1948 — Б.Буко. На працягу 1947—49 група Р. здзейсніла шэраг нападаў на партыйна-савецкіх супрацоўнікаў, фінансавых агентаў і служачых унутраных сілаў, а таксама правяла рэквізіцыі на поштах і ў крамах. У маі 1949 аддзел Р. быў абложаны на адным з хутароў Нясвiжскага р-на. Паранены трапiў у палон. У ходзе следства яму інкрымінавалася і стварэнне падпольнага «Саюза барацьбы за вызваленне Беларусі», распрацоўка яго статуту і праграмы, а таксама прыцягненне ў шэрагі арганізацыі больш за 40 чалавек. 17.11.1949 трыбуналам Беларускай ВА асуджаны да 25 гадоў ППК. Зняволенне адбываў у Варкуце і ў Мардоўскіх канцлагерах. У ходзе перагляду справы пастановай трыбунала БВА 10.12.1955 абвінавачанне ў стварэнні падпольнай арганізацыі было знята. У Беларусь вярнуўся ў 1970-х г. Жыў у Барысаве. Памёр падчас аперацыi ў шпіталі. Не рэабілітаваны.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
Літ.: Кiсель У. Сваю маладосць мы прысвяцiлi незалежнасцi Беларусi // Пагоня. 1998. 17 сак.; Антысавецкія рухі; Валаханович И. А. Антисоветское подполье на территории Беларуси в 1944—1953 гг. Мн., 2002.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.