Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » ХАРУНЖЫ Дзмітрый Кузьміч
[1919, в. Сямёнаўка, цяпер Клімавіцкі р-н Магілёўскай вобл. — ?], музыкант. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Арыштаваны 12.3.1945 у мяст. Семежава (?). Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28.5.1946 за «здрадніцкія паводзіны ў перыяд нямецкай акупацыі» да 10 гадоў ППК, 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Каргапольскі канцлагер НКВД Архангельскай вобл. Вызвалены 30.8.1954. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 27.8.1991. Асабовая справа Х. № 31829-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.