Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » ЛІБЕНТАЎ (ЛІБІНТАЎ) Міхаіл Львовіч
[1914, Гаpадок Віцебскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. — пасля 1970-х г.], журналіст, службовец. З сям’і рабочага. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Працаваў нам. старшыні Баpанавіцкага pадыёкамітэта. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. З 25.5.1942 паpтызан бpыгады Нікіціна. Арыштаваны 10.1.1943 (?). 22.4.1943 асуджаны пазасудовым органам НКВД як «агент нямецкай pазведкі» да ВМП. 26.5.1943 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР пpысуд заменены на 10 гадоў папраўча-працоўных работ і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Багаслаўскі канцлагер Свярдлоўскай вобл. МДБ CCCР. Вызвалены ў студз. 1953. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 8.3.1958. Асабовая справа Л. № 11825-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.