Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » ПАЎЛОЎСКІ Аляксандр
[1909, Гарадзеншчына — ?], удзельнік 2-й сусветнай вайны, вязень савецкіх канцлагераў. Удзельнік вераснёўскай кампаніі 1939. З 1939 — у савецкім палоне. У вер. 1941 вызвалены, як польскі грамадзянін, уступіў у армію пад камандаваннем генерала У.Андэрса. У 1944—45 браў удзел у італьянскай кампаніі, у тым ліку ў бітве за Монтэ-Касіна. Узнагароджаны Памятным крыжам Монтэ-Касіна, медалямі. Пасля дэмабілізацыі ў 1947 вярнуўся ў Беларусь. У 1951 арыштаваны органамі МДБ і разам з сям’ёй дэпартаваны ў Іркуцкую вобл. Пасля вызвалення вярнуўся на радзіму.
Літ.: Беларусы ў бітве за Монтэ-Касіна. Мн., 2004. С. 45.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.