Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » РУСАК Яўген
[1908, Маладзечаншчына — ?], удзельнік 2-й сусветнай вайны, вязень савецкіх канцлагераў. У 1940 арыштаваны НКВД і высланы ў Сібір. У 1941 альбо 1942 уступіў у армію пад камандаваннем генерала У.Андэрса. Удзельнік італьянскай кампаніі. Пасля вайны вярнуўся ў Беларусь. У 1951 арыштаваны органамі МДБ і разам з сям’ёй дэпартаваны ў Іркуцкую вобл. Пасля вызвалення вярнуўся на радзіму.
Літ.: Беларусы ў бітве за Монтэ-Касіна. Мн., 2004. С. 46.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.