Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » САЛАНЕВІЧ Іосіф Сямёнавіч
[1908, в. Навасёлкі Гpодзенскай губ., цяперашняе месцазнаходжанне не ўстаноўлена — 1934, ?], журналіст. З сялянскай сям’і. Член КСМЗБ. Вышэйшую адукацыю атрымаў у 1930-я г. Падчас арышту нам. загадчыка замежнага сектаpа (аддзела) газ. «Звязда». Арыштаваны 11.9.1933 у Мінску. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 9.1.1934 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.4.1956. Асабовая справа С. № 10182-с (спынена 16.8.1956) з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.