Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » МАКАРЭВІЧ Сцяпан Барысавіч
[1908, в. Гірымшчына Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Талачынскі р-н Віцебскай вобл. — 4.3.1938, Мінск, НКВД], журналіст, рэдактар. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю, уступіў у ВКП(б). Падчас арышту выконваў абавязкі загадчыка замежнага аддзела газ. «Чырвоная змена». Арыштаваны 11.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 148, кв. 64. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 15.2.1938 як «агент польскіх разведорганаў» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 30.4.1989. Асабовая справа М. № 24080-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
13.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 148, кв. 64 арыштавана інспектар наркамата аховы здароўя БССР Турніцкая Міра Абрамаўна (н. ў 1904 (?) у Гродне), верагодна, жонка Сцяпана Макарэвіча. 21.1.1938 «тройкай» НКВД асуджана як «агент польскай разведкі» да ВМП і 29.11.1938 расстраляна ў Мінскай турме НКВД. Рэабілітавана 15.2.1956 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Т. № 5850-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.