Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » ТУРКІНЕВІЧ Аляксандр Яфімавіч
[1906, в. Міхнавічы Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл. — 9.12.1937, Масква, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Апошняе месца работы — нам. начальніка цэха арсеніт-кальцыя Шчолкаўскага хімічнага завода. Арыштаваны 28.8.1937 у Шчолкаве Маскоўскай вобл. па адрасе: Хімзавод, д. 8, кв. 7. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 1.12.1937 за «шпіянаж на карысць Польшчы» да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 17.9.1957. Асабовая справа Т. захоўваецца ў ДА РФ.
Кр.: Бутовский Полигон.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.