Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » РУБАНАВА Рэвека Міхайлаўна 

РУБАНАВА Рэвека Міхайлаўна

[1905, Навазыбкаў Чарнігаўскай губ., цяпер Бранская вобл., Расія — ?], актрыса. З сям’і рабочага. Атрымала сярэднюю адукацыю. У 1919—20 член сіянісцкай (па запісах следчых-энкавэдыстаў) арганізацыі «Югенд Паалей-Цыён», з 1922 член яе маскоўскага камітэта. Да арышту працавала ў Беларускім драматычным тэатры, узнагароджана ордэнам. Выйшла замуж, гадавала дзіця. Арыштавана 19.7.1940 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 168, кв. 11. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 26.4.1941 за «антысавецкія выказванні, выданне дзяржаўнай тайны, незаконнае захоўванне агнястрэльнай зброі» да 8 (?) гадоў ППК. Этапавана ў Паўночна-Усходні канцлагер НКВД (Магадан, Хабараўскі край; бухта Нагаева, Далёкаўсходні край). Затым, магчыма, пераведзена ў Каргопальскі канцлагер МДБ Архангельскай вобл. Вызвалена 1.5.1948. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 23.12.1955. Асабовая справа Р. № 6844-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".