Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга II  » СІДАРОВІЧ Васіль Лукіч 

СІДАРОВІЧ Васіль Лукіч

[1905, в. Сівіца Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Смаргонскі р-н Гродзенскай вобл. — 1937, Чэлябінск, НКВД], бел. графік і жывапісец. Удзельнік камуністычнага падполля Зах. Беларусі. Скончыў Віленскую беларускую гімназію, наведваў мастацкую студыю Я.Драздовіча (1926—27). Друкаваўся ў гімназійных перыядычных выданнях «Золак», «Покліч», супрацоўнічаў з гумарыстычна-сатырычным час. «Маланка». З пачатку 1930-х г. эміграваў, як і іншыя зах.-бел. мастакі, сябры па студыі М.Васілеўскі, Р.Семашкевіч, у СССР. Вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме. Нейкі час працаваў сцэнографам у тэатры Чэлябінска, дзе і быў рэпрэсаваны як эмігрант і выхадзец з зах.-бел. зямель. Серыі графічных аркушаў С., апублікаваныя ў Вільні ў 1920-я г. («Хоць гультаём мяне завуць, а з працы ўсе маёй жывуць», «Што Рыгор у свеце бачыў», «Беларусь, ты прабуджайся, ашукаць сябе не дайся», «I на зямлі і пад зямлёй «апякун» усё за табой» і інш.), адлюстравалі праблемы і рэаліі паліт. жыцця Зах. Беларусі часу знаходжання яе пад польскай уладай. Пейзажы «Ручай», «Вясна», «Стагі за ваколіцай» (захаваліся ў прыватнай калекцыі) сведчаць аб добрым адчуванні мастаком асаблівасцей бел. ландшафту, яго каларыту і настраёвасці.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.

Літ.: Ліс А. Пякучай маланкі след. Мн., 1981; Яго ж. Вечны вандроўнік. Мн., І984.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".