Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » СТАВІЦКАЯ Ірына Андрэеўна
[1905, в. Грыўда Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл. — 25.12.1937, Масква, НКВД], педагог. З беднай сялянскай сям’і. Атрымала вышэйшую адукацыю. Уступіла ў ВКП(б). Падчас арышту выкладчык гісторыі ВКП(б) філіяла абл. «Камвуза» (?) сакратароў парткамаў пры Васкрасенскім райкаме ВКП(б). Арыштавана 22.8.1937 у Маскве па адрасе: Петравярыгскі зав., д. 6/8, пакой 31. Асуджана камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 22.12.1937 за «шпіёнскую дзейнасць на карысць Польшчы» да ВМП. Расстраляна на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітавана ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 5.11.1955. Асабовая справа С. П-21628 захоўваецца ў ДА РФ.
Кр.: Бутовский Полигон.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
[По книге: т. III, кн. 2, с. 304–305]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.