Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » ШАТЭРНІК Іосіф Мікалаевіч
[1904, мяст. Смілавічы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Чэрвеньскі р-н Мінскай вобл. — ?, Мінск, турма НКВД], службовец, брат Віктара Шатэрніка. З бел. сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. З 1925 — у Чырвонай арміі. Да арышту старшы лекпам 37-га аддзялення артылерыйскай дывізіі. Арыштаваны 7.4.1930 у Мінску па адрасе: вул. Валадарскага, д. 21, кв. 4. Асуджаны 18.9.1930 калегіяй АДПУ за «шпіянаж на карысць польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Сям’я Ш. была выслана ў Сібір. Рэабілітаваны 13.11.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа Ш. № 9873-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.