Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » МЯСТОЎСКАЯ Яніна Антонаўна
[1904, в. Ізабелін Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Ваўкавыскі р-н Гродзенскай вобл. — ?], навуковец. З сялянскай сям’і. Атрымала вышэйшую адукацыю. У пачатку 1930-х г. навуковы супрацоўнік БелАН. Арыштавана 26.7.1933 у Мінску па адрасе: вул. Ямная, д. 3, кв. 3 (6.5.1937 у гэтай жа кватэры арыштаваны Б.Арлоўскі.) Асуджана паводле пастановы калегіі АДПУ 2.3.1934 за «сувязь з членамі «ПАВ» да 3 гадоў ссылкі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай БССР 6.6.1989. Справа М. № 25252-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.