Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » ЛЕВІН Майсей Ізраілевіч
[1902, Беласток, цяпер Польшча — 31.3.1938, Мінск, НКВД], гісторык, верагодна, брат Манеса Левіна. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце гісторыі партыі. Член ВКП(б). Арыштаваны 26.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. Грушаўская, д. 2, кв. 3. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 29.3.1938 як «агент польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 30.4.1989. Асабовая справа Л. № 24161-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.