Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » САЛТАНОВІЧ Пётр Маркавіч
[1901, в. Слабада Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. — 25.1.1940, Масква, НКВД], медык, вайсковец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту ваенны ўрач 2 рангу, начальнік санітарнага аддзела Крамля. Арыштаваны 10.3.1939 у Маскве па адрасе: вул. Малая Лубянка, д. 6, кв. 5. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 24.1.1940 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Пахаваны разам з іншымі ахвярамі на Данскіх могілках. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда 19.11.1955.
Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
САЛЮТА Аляксандр Ігнатавіч [1902, в. Галынка Гродзенскага пав., цяпер Гродзенскі р-н — 6.10.1937, Ленінград, НКВД], навучэнец. З бел. сялянскай сям’і. У 1926 уступіў у ВКП(б). Падчас арышту студэнт Ленінградскага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту. Арыштаваны 21.8.1937 у Ленінградзе па адрасе: вул. Праўды, д. 22, кв. 55. Выключаны з ВКП(б) у сувязі з арыштам. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 1.10.1937 за «шпіянаж» да ВМП. Расстраляны.
Кр.: Ленинградский мартиролог.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.