Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » ПАШВІНСКІ (ПОШВІНСКІ) Генрых Вікенцевіч
[1899, мяст. Лышкоўцы Варшаўскага ваяв., цяпер Мазавецкае ваяв., Польшча — ?], адміністрацыйны работнік. З польскай рабочай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Да арышту бурмістр Дзятлава Навагрудскага пав. Мінскай губ. Арыштаваны 22.9.1939. Асуджаны 26.8.1940 асобай нарадай НКВД як «сацыяльна-небяспечны элемент» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ва Ухта-Іжэмскі канцлагер НКВД Комі АССР (ст. Котлас). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 27.3.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа П. № П-9216 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
[По книге: т. III, кн. 2, с. 170–171]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.