Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » МЯЧЫНСКІ Яўген Станіслававіч
[1898, Херсон, цяпер Украіна — ?], навуковец, педагог. З сям’і служачага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Падчас арышту старшы навуковы супрацоўнік Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Арыштаваны 11.8.1933. Асуджаны «тройкай» НКВД 14.11.1933 як «член шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі БНЦ» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 7.5.1956. Групавая справа М. і іншых выкладчыкаў Горацкай акадэміі № 5937-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.