Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » СМОЛІН Карней Емяльянавіч
[1898, Гомельскі пав. Магілёўскай губ., цяпер Добрушскі р-н Гомельскай вобл. — 8.2.1938, Масква, «Камунарка», НКВД], вайсковец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту палкоўнік, начальнік першага аддзялення першага аддзела Генеральнага штаба Чырвонай арміі. Арыштаваны 31.10.1937 у Маскве па адрасе: Вадкаўскі зав., д. 12, кв. 6. Асуджаны 7.2.1938 за «ўдзел у ваенна-фашысцкай змове» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 30.4.1959.
Кр.: Расстрельные списки: «Коммунарка».
[По книге: т. III, кн. 2, с. 301]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.