Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » СТЭЛЬМАХ Емяльян Васілевіч
[1898, Віцебская губ., цяпер Віцебская вобл. — 26.10.1937, Масква, НКВД], вайсковец. З бел. сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту начальнік разведвальнага ўпраўлення Чырвонай арміі. Арыштаваны 30.7.1937 у Маскве па адрасе: Сафійская набярэжная, д. 34, кв. 146. Асуджаны «тройкай» НКВД 26.10.1937 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Пахаваны разам з іншымі ахвярамі на Данскіх могілках. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 24.12.1955.
Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.
[По книге: т. III, кн. 2, с. 324]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.