Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » ЧВЯЛЁЎ Яўген Дзянісавіч
[1898, в. Піцімль (?) Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Клімавіцкі р-н Магілёўскай вобл. — 5.4.1940, Масква, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту наркам знешняга гандлю СССР. Арыштаваны 23.4.1939 у Маскве па адрасе: вул. Серафімовіча, д. 2, кв. 92. Асуджаны 4.2.1940 за «шпіянаж» да ВМП. Расстраляны. Пахаваны разам з іншымі ахвярамі на Данскіх могілках. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 10.10.1956.
Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.