Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » ПШАНІЧНЫ Іван Трафімавіч
[1897, ст. Субач Ковенскай губ., цяпер Літва — 10.4.1943, ГУЛАГ], педагог. З сям’і рабочага. Скончыў настаўніцкую семінарыю (1918), працаваў настаўнікам. У 1919—21 служыў у Чырвонай арміі. Потым зноў настаўнічаў у пачатковых школах Бабруйскага пав., паступіў у БДУ. З 1924 жыў у Калінінскай акрузе, працаваў загадчыкам Чэрыкаўскага раённага аддзела народнай асветы. У 1926 вярнуўся на вучобу ў БДУ, адначасова выкладаў у адной з мінскіх сямігодак. Падчас арышту выкладчык Камуністычнага інстытута журналістыкі, дацэнт БДУ. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 26.11.1936 у Мінску па адрасе: вул. 1-я Сяргееўская, д. 5, кв. 2. Асуджаны тройкай НКВД 3.1.1938 як «член контррэвалюцыйнай нацыяналістычнай фашысцкай арганізацыі» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-Усходні канцлагер НКВД (Магадан, Далёкаўсходні край). Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 30.12.1955. Асабовая справа П. № 5699-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Літ.: Гесь А. Калінінская акруга: хроніка беларускага культурнага жыцця 1920-х гадоў // Спадчына. 2001. № 3.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.