Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » МАНЦІВОДА Леанід Фаміч
[1897, Мінск (?) — 15.7.1937, Масква, НКВД], службовец, верагодна, брат Мікалая Манціводы. З сям’і рабочага. Падчас арышту начальнік паўночна-цэнтральнага Упраўлення марскога транспарту наркамата вады, член ВКП(б). Арыштаваны 10.3.1937 у Маскве па адрасе: вул. 1-я Мяшчанская, д. 66/68, кв. 27а. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 15.7.1937 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны і пахаваны разам з іншымі ахвярамі на Данскіх могілках. Рэабілітаваны 28.7.1956.
Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.